Прэзідэнт Венесуэлы заявіў пра гатоўнасць да дыялогу з апазіцыяй у Мексіцы

2021-07-23 18:54:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле інфармацыі, што паступіла з Каракаса, прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў чацвер заявіў, што гатовы да дыялогу з апазіцыяй у Мексіцы, венесуэльскія ўлады інфармавалі пра гэта апазіцыю і пасрэдніка - урад Нарвегіі.

Урад і апазіцыя павінны правесці "прагматычны, аб'ектыўны і сапраўдны" дыялог, сказаў Н. Мадура ў чацвер увечары на ўрадавым мерапрыемстве. Паводле яго слоў, "неабходна пагаварыць пра тое, пра што трэба", дзеля дасягнення пагаднення па некаторых пытаннях, адмены санкцый супраць Венесуэлы і пераадолення бягучых цяжкасцяў. Н. Мадура адзначыў, што лідары апазыцыі пагадзіліся з гэтай ініцыятывай і ў цяперашні час адбіраюць сваіх прадстаўнікоў на перамовах.

Дакладныя тэрміны і парадак правядзення дыялогу пакуль не вызначаны. Урад пакуль не паведаміў, ці плануе весці асобныя перамовы з кожнай апазіцыйнай сілай.

Пры пасрэдніцтве ўрада Нарвегіі венесуэльскія ўлады і апазіцыя правялі некалькі раўндаў дыялогу з мая 2019 года. Былы старшыня Нацыянальнай асамблеі, лідар апазіцыі Хуан Гуайдо ў траўні выказаў надзею наладзіць дыялог з урадам Н. Мадура пры міжнародным пасрэдніцтве, высунуў патрабаванні аб правядзенні "свабодных і справядлівых" усеагульных выбараў, вызначэнні графіка выбараў на ўсіх узроўнях, прысутнасці пры галасаванні міжнародных назіральнікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ