За апошні год колькасць беспрацоўных ва Украіне скарацілася на 36 працэнтаў

2021-08-18 17:48:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на 16 жніўня 2021, колькасць беспрацоўных ва Украіне склала 315 тыс. чалавек, што на 36 працэнтаў менш у параўнанні з гэтай жа датай мінулага года, паведаміла ў аўторак Міністэрства эканомікі.

Першы віцэ-прэм'ер - міністр эканомікі Аляксей Любчанка назваў галоўнай прычынай павышэння ўзроўню занятасці рэалізацыю урадавых праграм па падтрыманні развіцця эканомікі і бізнэсу.

А. Любчанка таксама запэўніў, што кіраўніцтва Украіны працягне змагацца з беспрацоўем шляхам ажыццяўлення агульнадзяржаўных, рэгіянальных і інвестыцыйных праектаў і праграм.

Пандэмія каронавіруса новага тыпу (COVID-19) нанесла моцны ўдар па ўкраінскай эканоміцы: у 2020 годзе яна скарацілася на 4 %, тады як папярэднія чатыры гады ВУП краіны дэманстраваў рост у межах 2,4-3,4 %.

Паводле даных Нацыянальнага банка Украіны, у 2020 годзе эканамічна актыўнае насельніцтва краіны ва ўзросце 15-70 гадоў складала 17,6 мільёна чалавек. Пры гэтым узровень беспрацоўя па выніках года дасягнуў 9,5 % супраць 8,2 % у 2019 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ