Марока выказвае шкадаванне ў сувязі з рашэннем Алжыра аб разрыве дыпламатычных адносін

2021-08-25 17:35:20
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства замежных спраў Марока 24 жніўня вечарам заявіла, што прыняло да ведама рашэнне алжырскіх уладаў аб разрыве дыпламатычных адносін з таго ж дня і выказала "шкадаванне ў сувязі з гэтым зусім неабгрунтаваным крокам".

У камюніке МЗС Марока адзначаецца, што рашэнне альжырскага боку з'яўляецца "чаканым" у сувязі з ростам напружанасці паміж дзвюма краінамі ў апошнія тыдні. МЗС падкрэсліў, што Марока не прызнае "абсурдныя падставы", якімі Алжыр абгрунтаваў свой крок.

Марока застанецца надзейным і верным партнёрам алжырскага народа і працягне развіваць здаровыя і плённыя адносіны паміж краінамі Магрыба, адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Міністр замежных спраў Алжыра Рамтан Ламамра ў аўторак абвясціў, што ўрад яго краіны вырашыў разарваць дыпламатычныя адносіны з Марока з-за доўгачасовай "варожай палітыкі" каралеўства.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ