У ЗША пацвердзілі смерць 12 амерыканскіх ваеннаслужачых пры нападзе ў Кабуле

2021-08-27 16:33:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

12 амерыканскіх вайскоўцаў загінулі, яшчэ 15 атрымалі раненні ў выніку двух нападаў у аэрапорце Кабула ў Аўганістане. Пра гэта заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі кіраўнік Цэнтральнага камандавання УС ЗША Кэнет Макензі.

Паводле яго слоў, два тэрарысты-смяротнікі з экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" ў чацвер падарвалі сябе ля выхаду з аэрапорта і ля размешчанага непадалёк атэля. Пасля выбуху ля выхаду з аэрапорта баевікі адкрылі агонь па ваеннаслужачых і мірным насельніцтве.

Як заявіў К. Макензі, існуе пагроза новых нападаў на аэрапорт Кабула, але ЗША працягнуць выводзіць войскі з Афганістана. УС ЗША прымуць усе магчымыя меры, каб пазбегнуць паўтарэння падобных тэрактаў.

Прадстаўнік "Талібана" Забіўла Муджахід у чацвер заявіў, што падчас выбухаў загінулі ад 13 да 20 чалавек, 52 атрымалі раненні. Па словах афганскага медыцынскага чыноўніка, ахвярамі тэракту сталі 60 афганцаў.

Як паведамляюць СМІ, тэрарысты “Ісламскай дзяржавы” ўзялі на сябе адказнасць за выбухі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ