Няма публічных даных, якія пацвярджаюць лабараторнае паходжанне COVID-19 -- эксперты СААЗ

2021-08-27 16:35:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш за 10 членаў групы экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя /СААЗ/ апублікавалі ў чацвер у брытанскім часопісе Nature сумесны артыкул, у якім гаворыцца, што пасля публікацыі дакладаў Кітая і СААЗ аб выніках сумеснага даследавання паходжання COVID-19, яны "адкрыта заклікалі да абнародавання любых даных, якія маглі б пацьвердзіць тэорыю ўцечкі з лабараторыі, але такой інфармацыі не з'явілася.

У пачатку года сумесная экспертная група ў складзе 17 кітайскіх і 17 замежных спецыялістаў 28 дзён працавала ва Ухане ў рамках кітайскай часткі глабальнага даследавання паходжання COVID-19. У сакавіку апублікавана справаздача аб іх працы. У дакуменце эксперты назвалі "вельмі малаверагоднай" уцечку COVID-19 з лабараторыі і адзначылі, што важна вывучыць магчымасць больш ранняга пачатку перадачы віруса ў іншых краінах, высунуўшы канкрэтныя прапановы па будучых даследаваннях.

У артыкуле ў Nature гаворыцца, што да моманту публікацыі сумеснай справаздачы ўрады некаторых краін аказвалі ціск на СААЗ, заяўляючы, што Кітай не ў поўнай меры дзяліўся інфармацыяй і не надаваў дастатковай увагі тэорыі ўцечкі з лабараторыі.

Аўтары заявілі, што падчас знаходжання ў КНР яны апыталі медыкаў, супрацоўнікаў лабараторый і спецыялістаў, а таксама наведалі ўстановы, якія ўдзельнічалі ў ранняй барацьбе з каранавірусам і наступным эпідэміялагічным расследаванні. Іх праца была падтрымана многімі бакамі. "Кітайская каманда правяла вялікую падрыхтоўку, у прыватнасці, больш за тысячу экспертаў адказвалі за збор, аналіз, адлюстраванне і абмеркаванне даных і вынікаў даследаванняў у час сумеснай працы", -- адзначылі спецыялісты СААЗ.

У артыкуле таксама падкрэсліваецца, што кітайскія эксперты падзяліліся вялікай колькасцю новай інфармацыі. "У ходзе місіі міжнародная і кітайская групы экспертаў правялі актыўныя абмеркаванні і абмяняліся вялікай колькасцю інфармацыі", -- заявілі аўтары. Два бакі правялі шмат дыскусій аб неабходнай далейшай працы і пастаянным абмене данымі. Пасля публікацыі сумеснай справаздачы група экспертаў СААЗ працягвае супрацоўнічаць з кітайскімі калегамі.

У артыкуле адзначаецца, што пытанне аб магчымасці лабараторнага паходжання каранавіруса не ўваходзіла ў першапачатковы мандат экспертаў СААЗ, аднак спецыялісты правялі адкрытыя дыскусіі з ключавымі навукоўцамі з адпаведных устаноў Уханя, але не знайшлі ніякіх доказаў, якія заслугоўваюць далейшага вывучэння.

У артыкуле паказваецца, што даследаванне паходжання COVID-19 -- глабальная прыярытэтная задача, заснаваная на навуцы. У цяперашні час праца знаходзіцца на ключавым этапе, бо зачыняецца "часовае акно" для правядзення некаторых ключавых даследаванняў у глабальным маштабе. Спецыялісты пералічылі прыярытэтныя задачы для маючых адбыцца даследаванняў паходжання віруса, уключаючы пошук больш ранніх выпадкаў захворвання ва ўсіх рэгіёнах свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ