На 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН пачаліся агульныя спрэчкі

2021-09-22 17:36:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 21 верасня пачаліся агульныя спрэчкі 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі. Больш за 100 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а таксама высокіх прадстаўнікоў выступяць па відэасувязі ці асабіста, каб абмеркаваць меры супрацьдзеяння найважнейшым выклікам, з якімі сутыкнулася чалавецтва, такім як пандэмія COVID-19, кліматычны крызіс, устойлівае аднаўленне і гуманітарная сітуацыя.

У сваёй уступнай прамове генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш адзначыў, што свет апынуўся на мяжы бездані, перад тварам беспрэцэдэнтных пагроз і расколу. Пандэмія пагаршае няроўнасць, кліматычны крызіс абвальваецца на планету, акно Парыжскага пагаднення па клімаце зачыняецца, распаўсюджваецца новая "эпідэмія" недаверу, геапалітычная нестабільнасць пагражае міру ва ўсім свеце, падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, міжнародная супольнасць павінна старанна згладжваць рознагалоссі і запаўняць парывы ў пытаннях міру, клімату, маёмаснага расслаення, лічбавай прасторы і адносін паміж пакаленнямі, спадзявацца адзін на аднаго, аднавіць узаемадавер і зноў запаліць факел мультылатэралізму, каб стварыць цудоўную будучыню для усяго свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ