МВФ чакае запаволення інфляцыі ў свеце ў першай палове 2022 года

2021-10-08 14:07:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Глабальная інфляцыя дасягне піка восенню, а ў наступным годзе знізіцца да ўзроўню да пандэміі. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду. На думку спецыялістаў фонду, сярэдні паказчык інфляцыі ў развітых краінах восенню дасягне 3,5%, а затым знізіцца прыкладна да 2% да сярэдзіны наступнага года.

Краінам, якія развіваюцца, прагназуюць рост інфляцыі да 6,8% у бліжэйшыя месяцы, а затым -- зніжэнне да 4% у наступным годзе. Інфляцыю сёлета, лічаць эксперты, разганялі ўмацаванне попыту, дэфіцыт прапановы і кошты на сыравінныя тавары. У МВФ таксама не выключаюць новых усплёскаў інфляцыі з-за недастатковай прапановы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ