Павільёны Кітая і Саудаўскай Аравіі – самыя папулярныя на міжнароднай выставе

2021-10-09 12:58:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Павільёны Кітая і Саудаўскай Аравіі маюць вялікую колькасць наведвальнікаў на Міжнароднай выставе ў Дубаі сёлета. Нацыянальны каларыт і сучасныя тэхналогііпрывабліваюць гледачоў.

Цяперашні экспазіцыйны тыдзень прысвечаны гіганцкім пандам. Робаты ў выглядзе бамбукавых мядзведзяў ля ўваходу ў кітайскі павільён, як сімвал дружбы, і нацыянальная эмблема. Стаць шчаслівым уладальнікам памятнага сувеніра ЭКСПА ў Дубаі - адной з 2020 плюшавых панд, мае шанец кожны наведвальнік.

У павільёне арганізавана выстава плошчай 400 квадратных метраў, прысвечаная абароне вялікіх панд. Экспазіцыя распавядае пра дасягненні Кітая ў галіне аховы віду, а таксама міжнародным супрацоўніцтве ў сферы даследавання гэтых рэдкіх жывёл.

Намеснік дырэктара кітайскага павільёна Фан Кэ сказаў: "Дзякуючы серыі выстаў, мы аб'ядналі нацыянальную сімволіку і нашы тэхнічныя інавацыі, вынік пакідае глыбокае ўражанне на наведвальнікаў".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ