У сталіцы Расіі прайшоў чэмпіянат па робататэхніцы сярод дзяцей і падлеткаў

2022-03-22 12:40:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Даставіць пасылку з дапамогай квадракоптара або адсартаваць грузы -- такія задачы вырашаюць удзельнікі трэцяга Нацыянальнага чэмпіянату па робататэхніцы. Чатыры дні ў марскоўскім «Экспацэнтры» дзеці і падлеткі з усёй Расіі спаборнічалі ў інжынернай кемлівасці.

Нацыянальны чэмпіянат робататэхнікі -- гэта 300 каманд, 2,5 тыс. удзельнікаў з 42 рэгіёнаў. Усе яны прыехалі ў Маскву, каб пазмагацца за званне найлепшых канструктараў. Сёлета тэма чэмпіянату -- грузаперавозкі. На майстар-класе ўсе ахвочыя могуць сабраць машыну з прадстаўленых нарыхтовак, а канкурсанты -- паказаць уласныя распрацоўкі, якія могуць з прататыпаў ператварыцца аднойчы ў прамысловыя прылады.

Дзеці атрымліваюць заданне ў верасні і на працягу навучальнага года працуюць над праектам. У камандах ёсць канструктары, праграмісты, робататэхнікі і нават маркетолагі.

Чэмпіянат праходзіць у чатырох узроставых катэгорыях. Пераемнасць -- важная частка праграмы. Па меры сталення ўдзельнікі вырашаюць усё больш складаныя задачы і ўдасканальваюць свае навыкі. Партнёры чэмпіянату -- вядучыя тэхнічныя ВНУ Расіі і інавацыйныя кампаніі. Першыя шукаюць таленавітых абітурыентаў, другія -- патэнцыйных супрацоўнікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ