Эксперты лічаць адмову ад масак самым буйным пралікам ўрада ЗША

2020-07-30 15:21:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На 28 ліпеня ў ЗША усяго выяўлена больш за 4,3 мільёна выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. У артыкуле газеты "Вашынгтон пост" гаворыцца, што нашэнне масак – самы просты і самы эфектыўны спосаб супрацьстаяць распаўсюджванню інфекцыі. "Аднак з самага пачатку эпідэміі ў ЗША разгарэліся спрэчкі адносна нашэння масак", - адзначаецца ў артыкуле.

Па словах вірусолага з Сан-Францыскага філіяла Каліфарнійскага ўніверсітэта Монікі Гандзі, з самага пачатку эпідэміі нашэнне масак адразу атрымала шырокае распаўсюджванне ў некаторых краінах, дзе смяротнасць ад каронавіруса застаецца на вельмі нізкім узроўні. Сярод неэфектыўных супрацьэпідэмічных дзеянняў самым буйным пралікам, дапушчаным урадам ЗША, можа быць, і з'яўляецца тое, што ён не змог своечасова і настойліва парэкамендаваць насельніцтву насіць ахоўныя маскі, - лічыць Моніка Гандзі.

У гезэце "Вашынгтон пост" адзначаецца, што дыскусіі адносна масак выкліканыя цэлым шэрагам прычын, уключаючы вялікую разнастайнасць меркаванняў у кіраўніцтве, тэзісы аб адсутнасці так званай "культуры нашэння масак", а таксама палітычную ангажаванасць эпідэміі. Адна з важных прычын заключаецца ў тым, што сам прэзідэнт ЗША Д. Трамп не носіць маску і ставіцца з пагардай да тых, хто лічыць важнай гэтую меру абароны, - гаворыцца ў газеце.-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ