У першай палове 2020 года рэзка скараціўся сусветны попыт на золата

2020-08-03 11:17:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У першай палове 2020 года сусветны попыт на золата рэзка ўпаў з-за ўздзеяння COVID-19. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе, апублікаваным Сусветным саветам па золаце /WGC/.

У першыя шэсць месяцаў бягучага года сусветны попыт на золата ўпаў на 6% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года -- да 2076 тон, пры гэтым у другім квартале попыт на золата знізіўся на 11% у гадавым вылічэнні -- да 1015,7 тоны.

У дакладзе адзначаецца, што ў другім квартале года пандэмія COVID-19 аказала асноўнае ўздзеянне на рынак золата, скараціўшы спажывецкі попыт. Аднак, у перыяд са студзеня па чэрвень бягучага года паступленні ў замежныя біржавыя інвестыцыйныя фонды дасягнулі рэкорднага ўзроўню 734 тоны на фоне рашэння цэнтральных банкаў і ўрадаў паніжаць працэнтныя стаўкі і ажыццяўляць сур'ёзныя ўліванні ліквіднасці з мэтай змякчыць наступствы пандэміі.

У першым паўгоддзі цэнтральныя банкі краін скарацілі куплю каштоўнага металу ў рэзервы на 39% -- да 233 тон, пры гэтым аб'ём золата, якое выкарыстоўваецца для тэхналагічных патрэб, паменшыўся на 13%.

У першай палове 2020 года попыт на ювелірныя вырабы з золата скараціўся на 46% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года -- да 572 тон. Як паведамляецца, за той жа перыяд інвестыцыі ў залатыя манеты і зліткі скараціліся на 17%.

Дырэктар WGC па Кітаю Ван Лісін адзначыў, што ў другім квартале кітайскі рынак золата аднаўляўся дзякуючы эфектыўнаму стрымліванню эпідэміі COVID-19 у краіне, пры гэтым у параўнанні з першым кварталам у Кітаі назіраўся рост попыту на ювелірныя вырабы, а таксама на зліткі і манеты. --0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ