СААЗ: з COVID-19 давядзецца яшчэ доўга змагацца

2020-08-03 19:51:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З пандэміяй новай каранавіруснай пнеўманіі змагацца прыйдзецца яшчэ доўга. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння надзвычайнага камітэта Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. У заяве камітэта адзначана, што пандэмія па-ранейшаму застаецца надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне.

Выступаючы на пасяджэнні, генеральны дырэктар СААЗ Тедрас Аданом Гебрэйсус сказаў, што шэсць месяцаў таму, калі СААЗ аб'явіла вышэйшы ўзровень трывогі, за межамі Кітая было зафіксавана менш за 100 пацверджаных выпадкаў захворвання.

Па выніках пасяджэння надзвычайнага камітэта СААЗ удзельнікі адзначылі чаканы зацяжны характар пандэміі і падкрэслілі важнасць мер па барацьбе з вірусам на нацыянальным, рэгіянальным і глабальным узроўнях. Камітэт таксама падрыхтаваў рэкамендацыі для СААЗ. У іх пераліку: падтрымліваць краіны ў супрацьдзеянні распаўсюджванню захворвання, садзейнічаць паскарэнню навуковых даследаванняў і пашырэнню доступу да лекавых прэпаратаў і вакцын з цягам іх з'яўлення.

Генеральны дырэктар СААЗ паказаў: "Большасць насельніцтва Зямлі застаецца ўразлівым да гэтага віруса, нават у раёнах, якія перажылі суровыя ўспышкі хваробы. Многія краіны лічылі, што яны пераадолелі самае дрэннае, але зараз змагаюцца з новымі выбліскамі. Некаторыя з іх, якія былі менш абмежаваныя ў першыя тыдні, зараз сутыкаюцца з вялікай колькасцю выпадкаў інфіцыравання і смерцяў. А некаторыя, у якіх адразу былі вялікія ўспышкі, узялі іх пад кантроль".

31 ліпеня СААЗ зафіксавала чарговы рэкорд па колькасці новых выпадкаў захворвання за суткі -- каля 300 тыс. чалавек. Некалькі краін, уключаючы ЗША, Бразілію і Індыю, застаюцца лідарамі росту інфіцыравання. Разам з тым, у некаторых раёнах, уключаючы Еўропу, па меры адмены абмежавальных мер, з'явіўся трэнд паўторнага росту колькасці заражаных. СААЗ прагназуе, што нават у выпадку найхутчэйшых паспяховых выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі маштабную вакцынацыю можна правесці не раней за вясну 2021 года. У сувязі з гэтым кіраўнік СААЗ заклікаў усе краіны працягнуць меры па стрымліванні пандэміі, прыстасавацца да новых рэалій і вучыцца, як суіснаваць з каранавірусам. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ