Амерыканскія журналісты называюць дзеянні Д. Трампа «гангстэрскімі»

2020-08-07 16:35:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

ЗША аказваюць больш жорсткі ціск на ўладальнікаў папулярнага дадатку Tik Tok у ЗША. Гэты дадатак пагражаюць цалкам забараніць на тэрыторыі Злучаных Штатаў, а ўладальнікаў бізнесу прымушаюць да продажы актываў. Пры гэтым адміністрацыя Д. Трампа ўдзельнічае ў гэтым працэсе непасрэдна і нават разлічвае на частку дахода ў пагадненні агрэсіўнага паглынання. Такія дзеянні карэспандэнты ВВС, Reuters і шэрагу іншых замежных СМІ назвалі «гангстэрскімі».

У інтэрв'ю BBC Шарлота Джы, карэспандэнт амерыканскага часопіса MITTechnology Review, заявіла, што метады Д. Трампа вельмі нагадваюць «гангстарскія мафіёзныя метады». Спачатку ён пагражаў, потым высунуў прапанову аб правядзенні перамоваў ва ўмовах зніжэння цаны, а затым і зусім паспрабаваў дамагчыся долі ў дамоўленасці.

У паведамленні агенцтва Reuters ад 5 жніўня гаворыцца, што Д. Трамп агрэсіўна запатрабаваў частку даходаў ад продажу Tik Tok -- гэта абсалютна беспрэцэдэнтная падзея. Брытанскі адвакат Нікалас Кляйн заявіў, што запыты ўрада ЗША аб перадачы долі сродкаў, атрыманых у гэтым пагадненні, у нейкай меры нагадваюць вымагальніцтва хабару.

Адам Сігал, дырэктар Праграмы па палітыцы ў галіне лічбавай і кіберпрасторы Савета ЗША па міжнародных адносінах, адзначыў, што «заклапочанасць з нагоды абароны даных з'яўляецца разумнай, але з цяжкасцю верыцца, што размешчаныя на Tik Tok ролікі пра танцуючых 15-гадовых хлопцаў могуць нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы».

Верагодна, што неадназначная сітуацыя выльецца ў гучны судовы разгляд ужо ў самы бліжэйшы час. - -0--

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ