ЗША маюць намер вывесці 12 тыс. сваіх вайскоўцаў з Германіі

2020-08-07 16:46:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

ЗША маюць намер вывесці 12 тыс. вайскоўцаў з Германіі. Амаль палова гэтага кантынгенту перабазуецца ў іншыя краіны НАТА. Астатнія вернуцца ў ЗША з наступным размяшчэннем у Еўропе на ратацыйнай аснове, паведаміў на брыфінгу кіраўнік Пентагона.

Раскрытыкаваўшы Берлін за нявыплату абаронных выдаткаў, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у мінулым месяцы загадаў амерыканскім камандзірам вывесці 9,5 тыс. вайскоўцаў з Германіі. У цяперашні час у гэтай еўрапейскай краіне дыслакаваліся 36 тыс. амерыканскіх вайскоўцаў.

Германія -- другое найбуйнейшае месца дыслакацыі амерыканскіх ваенных за мяжой, саступаючы толькі Японіі. Еўрапейскі эканамічны лакаматыў і важны стратэгічны статус вызначылі Германію адным з найгалоўных амерыканскіх саюзнікаў у Еўропе.

Паводле прагнозу Міжнароднага валютнага фонда, пандэмія скароціць германскую эканоміку на 7,8% у бягучым годзе. Вывад амерыканскіх войскаў пагоршыць такую сітуацыю і павялічыць каэфіцыент беспрацоўя ў Германіі.

Частку амерыканскіх вайскоўцаў з Германіі прыме Польшча. Аднак, на думку экспертаў, у Польшчы і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адсутнічаюць дастатковыя эканамічныя і інфраструктурныя ўмовы для размяшчэння амерыканскіх войскаў.

Як адзначае Хізэр Конлі з Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў ЗША, Злучаныя Штаты аслабляюць НАТА. Гэта «стратэгічнае самагубства». -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ