Сіндза, Абэ заклікаў ўстрымацца ад паўторнага ўвядзення рэжыму НС

2020-08-10 14:05:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паведаміў тэлеканал NHK, па стане на 20:00 нядзелі па мясцовым часе ў Японіі быў выяўлены 1351 новы выпадак COVID-19. Такім чынам, агульная колькасць тых, хто захварэў, дасягнула 48817 чалавек. Эпідэмія да цяперашняга моманту забрала жыцці 1047 жыхароў краіны.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ на прэс-канферэнцыі пасля памятнай цырымоніі ў Нагасакі з нагоды гадавіны ядзернай бамбардзіроўкі паведаміў, што варта захоўваць пільнасць у сувязі з ростам захворвання. Пры гэтым ён таксама адзначыў, што колькасць пацыентаў у шпіталях і цяжкахворых зніжаецца, недахопу бальнічных месцаў і медыцынскіх рэсурсаў не назіраецца. Улічваючы пытанні занятасці і дабрабыту насельніцтва, прафілактычныя меры варта прымаць у дачыненні да пажылых людзей і асоб, якія ўваходзяць у асноўную групу рызыкі; таксама варта па магчымасці ўстрымацца ад паўторнага ўводу рэжыму НС, дадаў ён.

Як паведаміла сёння Міністэрства аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі, 32312 пацыентаў ужо выпісаны з бальніц або вызваленыя ад каранціну. Агульная колькасць асоб, якія здалі ПЦР-тэсты, упершыню перавысіла адзнаку адзін мільён. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ