ААН заклікала дапамагчы Лівану

2020-08-10 14:11:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед сёння заявіла, што міжнародная супольнасць павінна ўсімі сіламі дапамагаць Лівану аднавіцца пасля трагедыі. Выступаючы на міжнароднай відэаканферэнцыі па аказанні дапамогі Лівану, А. Махамед заявіла, што выбухі ў Бейруце патрэслі ўвесь свет. ААН зробіць усё, што ў яе сілах, каб дапамагчы Лівану.

Чым хутчэй міжнародная супольнасць пачне дзейнічаць, тым хутчэй атрымаецца палегчыць пакуты народа Лівана, адзначыла А. Махамед. "Толькі пры наяўнасці рашучасці і згуртаванасці мы можам дапамагчы яму ў дасягненні гэтай доўгатэрміновай мэты".

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заклікаў міжнародную супольнасць аказаць Лівану хуткую і эфектыўную дапамогу. У цяперашні час дапамога Лівану павінна засяродзіцца на чатырох аспектах: грамадскай ахове здароўя, забеспячэнні прадуктамі харчавання, аднаўленні жыллёвага фонду і аднаўленні навучальных устаноў.

Прэзідэнт Лівана Мішэль Аун на відэаканферэнцыі заявіў, што яго краіна першапачаткова перажывала эканамічны крызіс, затым дадалася пандэмія COVID-19, "рэагаванне на дадзеныя праблемы ўжо выйшла за межы магчымасцяў Лівана". Правядзенне аднаўленчых работ у Бейруце патрабуе каласальных намаганняў, сказаў ён, падзякаваўшы ўсе краіны, якія працягнулі руку дапамогі Лівану. М. Аун падкрэсліў, што ў дачыненні да выбухаў будзе праведзена аб'ектыўнае расследаванне.

На Міжнароднай канферэнцыі па аказанні дапамогі Лівану, якая адбылася па ініцыятыве Францыі і ААН, удзельнічала 15 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел старшыня Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і адказныя асобы Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных арганізацый. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ