Bloomberg: забарона кітайскіх прыкладанняў у ЗША нанясе ўдар па амерыканскіх кампаніях

2020-08-11 10:05:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Запланаваная ЗША забарона на кітайскія мабільныя прыкладанні TikTok і WeChat нанясе ўдар па амерыканскіх кампаніях. З такім прагнозам выступіла агенцтва Bloomberg.

Так, калі карпарацыя Аpple выдаліць WeChat з крамы прыкладанняў, спажыўцы Кітая і іншых краін Азіі могуць адмовіцца ад смартфонаў Аpple. Сёння 20% продажаў смартфонаў Аpple прыпадаюць на кітайскі рынак, пазбавіўшыся якога кампанія можа панесці істотныя страты. Кітайскія спажыўцы, хутчэй за ўсё, заменяць свае смартфоны на айчынныя флагманы ад Huawei і іншых брэндаў. Такім чынам, у канчатковым рахунку, выгаду атрымаюць вытворцы Кітая.

З такім меркаваннем згодны і амерыканскі сайт Politico. На думку яго аўтараў, нападкі Трампа на кітайскія ттэхналагічныя кампаніі прынясуць шкоду самім жа ЗША.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ