Урад Лівана вырашыў сысці ў адстаўку

2020-08-11 14:10:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер-міністр Лівана Хасан Дзіяб 10 жніўня абвясціў аб рашэнні ўрада сысці ў адстаўку ў поўным складзе пасля выбухаў у Бейруце, якія прывялі да антыўрадавых пратэстаў. Х. Дзіяб заявіў, што адмаўляецца несці адказнасць за карупцыйную практыку ранейшых урадаў.

"Праз некалькі тыдняў пасля фарміравання нашага ўраду некаторыя палітычныя партыі спрабуюць прыцягнуць нас да адказнасці за карупцыю, дзяржаўны доўг і эканамічны калапс", - сказаў Х. Дзіяб, дадаўшы, што кожны міністр у гэтым кабінеце прыклаў вялікія намаганні, каб унесці свой уклад у дарожную карту па выратаванні краіны. Ён адзначыў, што ўрад прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, каб мець магчымасць падтрымаць людзей, якія патрабуюць рэальных пераменаў.

Кіруючы палітычны клас падвергнуўся рэзкай крытыцы з боку ліванскага народа, які абвінаваціў уладу ў халатнасці і неразважлівасці у сувязi з захаваннем вялікай колькасці аміячнай салетры ў порце Бейрута, якая магла стаць прычынай магутных выбухаў. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ