Вакцына ад COVID-19 можа быць даступная да канца гэтага года або да пачатку наступнага

2020-08-11 15:13:14
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першая вакцына ад новай каронавіруснай інфекцыі / COVID-19 / можа быць даступная да канца гэтага года або да пачатку наступнага. Пра гэта 10 жніўня паведаміла нямецкая газета Handelsblatt са спасылкай на камісара ЕС па пытаннях аховы здароўя і харчовай бяспекі Стэлу Кірыякідзіс.

Па словах С. Кірыякідзіс, вакцына, магчыма, адразу не вырашыць усіх праблем, але "паступова дазволіць вярнуцца да нармальнага жыцця", як толькі будзе вакцынавацца "крытычная маса грамадзян, асабліва з груп рызыкі".

Еўракамісар выказала занепакоенасць з-за паказчыкаў заражэння ў Еўрасаюзе. "Мы бачым як расце колькасць дробных і буйных выбліскаў ў некалькіх краінах-сябрах", - паказала С. Кірыякідзіс. Яна заклікала краіны ЕС браць пад кантроль крыніцы інфекцыі на месцах, ажыццяўляючы "тэставанне, адсочванне кантактаў і неадкладную ізаляцыю".

С. Кірыякідзіс не выключыла магчымасці, што некаторыя краіны-члены могуць зноў увесці жорсткія абмежавальныя меры, як у сакавіку і красавіку. "Нявызначанасць вакол віруса застаецца ... Мы павінны захоўваць пільнасць і не аслабляць яе, каб пазбегнуць другога рэжыму ізаляцыі", - папярэдзіла яна і адзначыла, што цяпер ЕС падрыхтаваны лепш, чым у пачатку крызісу.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ