Амерыканскія медыкі заклікалі ўрад і насельніцтва больш сур'ёзна паставіцца да COVID-19

2020-08-12 16:28:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амерыканскія медыкі заклікалі ўрад ЗША і простых амерыканцаў сур'ёзней паставіцца да эпідэміі новай каронавіруснай пнеўманіі.

Прафесар Піцер Хотез з амерыканскага каледжа Бэйлор лічыць, што ўрад робіць недастаткова для таго, каб стрымаць распаўсюджванне эпідэміі.

Паводле прагнозу інстытута ацэнкі здароўя Вашынгтонскага ўніверсітэта, пры цяперашнім узроўні рэагавання на эпідэмію да 1 снежня колькасць смяротных сыходаў ад каронавіруснай пнеўманіі ў ЗША можа дасягнуць 300 тыс. Дырэктар інстытута Крыстафер Морлі заявіў, што нават у цяперашняй крызіснай сітуацыі амерыканцы не праяўляюць пільнасці, што сур'ёзна падрывае санітарную бяспеку.

Паводле даных універсітэта Хопкінса, да 9 жніўня ў ЗША зарэгістравана больш за 5 млн выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу. Інфекцыя ўнесла ўжо 162 тыс. жыццяў. ЗША знаходзяцца на першым месцы ў свеце па абодвух паказчыках.

Заснавальнік карпарацыі «Майкрасофт» Біл Гейтс канстатаваў, што сітуацыя выглядае вельмі сумна: "Ні ў адной краіне няма такога хаосу, як у ЗША».

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ