Каментар аналітычнай групы Медыякарпарацыі Кітая: Расізм у ЗША -- даўняя праблема амерыканскага грамадства

2020-09-01 17:06:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У ЗША працягваюцца пратэсты супраць расавай дыскрымінацыі. Тысячы пратэстуючых рушылі да мемарыяла Лінкальна з патрабаваннем пакончыць з расізмам у ЗША, пакласці канец нянавісці, сацыяльнай няроўнасці, жорсткасці паліцыі. Тым часам прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што спыніць гвалт у амерыканскіх гарадах можна толькі пры дапамозе сілы.

Хваля пратэстаў ахапіла ўсе пласты амерыканскага грамадства, дзе асуджаюць дыскрымінацыю афраамерыканцаў і палітыку падвойных стандартаў адміністрацыі ЗША, а таксама іншыя негатыўныя з'явы ў краіне. 28 жніўня ў мітынгу ў Вашынгтоне прыняў удзел сын Кінга -- Марцін Лютар Кінг III, які заявіў, што замест таго, каб стаць краінай, пра якую марыў яго бацька, Злучаныя Штаты апынуліся ў страшным кашмары.

З 2016 года ў ЗША пачала распаўсюджвацца ідэалогія перавагі белай расы. З пачатку прэзідэнцтва Дональда Трампа колькасць так званых «груп нянавісці», у якія аб'ядноўваюцца белыя расісты, у ЗША вырасла на 55%. Такія даныя ўтрымліваюцца ў дакладзе «Нянавісць і экстрэмізм» за 2019 год, выпушчаным арганізацыяй Southern Poverty Law Center. У гэтым кантэксце расавая дыскрымінацыя ў праваахоўных і судовых ведамствах у Злучаных Штатах стала больш заўважнай. Адначасова з гэтым парушаюцца асноўныя правы прадстаўнікоў этнічных меншасцяў краіны.

Як паказвае даследаванне ААН, верагоднасць змяшчэння афраамерыканца ў турму прыкладна ў сем разоў вышэй, чым у «белага» амерыканца. Істотна не змянілася сітуацыя з празмерным ужываннем сілы з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў у дачыненні да афраамерыканцаў.

Пандэмія COVID-19 у ЗША яшчэ больш пагоршыла існую сацыяльную няроўнасць, і стварыла новыя праблемы як для ўрада, так і для грамадства. Павышаецца ўзровень злачыннасці. Грамадства даволі моцна палярызаванае, і палітычны раскол грамадства расце. Паводле даследавання, праведзенага Даследчым цэнтрам Pew Research, амаль 80% насельніцтва Злучаных Штатаў лічыць, што краіна стала больш раз'яднанай, чым да ўспышкі COVID-19. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ