Каранавірус мог з'явіцца ў Каліфорніі яшчэ да таго, як пра яго паведамілі ў Кітаі

2020-09-15 16:12:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта (UCLA) сцвярджаюць, што атрымалі доказы таго, што COVID-19, магчыма, пачаў распаўсюджвацца ў Каліфорніі яшчэ ў снежні 2019 года, за некалькі месяцаў да таго, як у Кітаі заявілі пра распаўсюджанне пнеўманіі, піша газета “The Los Angeles Times”.

Навукоўцы з UCLA і Універсітэта Вашынгтона, якія вывучалі гісторыі хвароб пацыентаў, якія звярнуліся ў бальніцы UCLA, выявілі рэзкі рост колькасці шпіталізацыі з кашлем у перыяд з 22 снежня 2019 года да лютага 2020 года. Некаторыя пацыенты лячыліся ў амбулаторыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе, астатнія -- у пунктах хуткай дапамогі. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ