Анлайн-агляд: вірус не праводзіць адрозненняў паміж расамі, і дыскрымінацыя перашкаджае змагацца з распаўсюджваннем віруса

2020-09-22 11:55:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паведамляе агенцтва “Рэйтэр”, Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC) папярэдзіла ў чацвер, што новы каранавірус выклікае дыскрымінацыю ў дачыненні да ўразлівых супольнасцяў у Азіі, уключаючы мігрантаў і замежнікаў. Дадзеная арганізацыя апытала 5000 чалавек у Інданэзіі, Малайзіі, М'янме і Пакістане і выявіла, што каля паловы абвінавацілі канкрэтную групу ў распаўсюдзе каранавіруса, прычым, многія згадалі кітайцаў, імігрантаў і іншаземцаў.

Адзін з вядучых даследчыкаў арганізацыі і каардынатар па ўзаемадзеянні і падсправаздачнасці з супольнасцю ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне Вівіян Флак выказала занепакоенасць у сувязі з тым, што? як нацыянальных мігрантаў, так і замежных працоўных абвінавачваюць у распаўсюдзе COVID-19, паколькі яны ўжо дастаткова ўразлівыя. Яна падкрэсліла неабходнасць надаваць больш увагі барацьбе з «чуткамі, якія звязаны з глыбіннай дынамікай улады і структурнымі праблемамі няроўнасці».

Рацыянальныя і адукаваныя людзі не стануць пярэчыць у тым, што эпідэмія -- гэта стыхійнае бедства, раптоўны напад невядомага віруса на чалавека. Вірус не ведае межаў, эпідэмія не праводзіць адрозненняў паміж расамі. Кітай, як і ўсе краіны свету, з'яўляецца ахвярай эпідэміі. Ніхто і ніякая краіна не імкнецца да таго, каб наўмысна распаўсюджваць вірус. Абвінавачванні, ізаляцыя і дыскрымінацыя на адрас пэўных этнічных групаў ці рас не вырашаюць ніякіх праблем. Навуковыя меры прафілактыкі і кантролю, кансенсус ў грамадстве і каардынацыйная дзейнасць, а таксама міжнароднае супрацьэпідэмічнае супрацоўніцтва -- найбольш верагодныя і эфектыўныя стратэгіі барацьбы з вірусам.

У працэсе рэагавання на гэты глабальны крызіс грамадскай аховы здароўя стварэнне супольнасці адзінага лёсу чалавецтва мае яшчэ больш актуальнае значэнне. Толькі прыхільнасць гэтай канцэпцыі і ўмацаванне супрацоўніцтва дазволіць свету пераадолець эпідэмію і захаваць агульны сямейны ачаг. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ