​Генеральны сакратар ААН заклікаў прыкладаць намаганні для паляпшэння глабальнага кіравання

2020-09-22 16:35:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што сусветнай супольнасці неабходны больш эфектыўны мультылатэралізм, усе краіны павінны дзейнічаць разам, каб палепшыць глабальнае кіраванне.

Выступаючы на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 75-годдзя заснавання ААН, генсек адзначыў, што арганізацыя ўтварылася пасля таго, як міжнародная супольнасьць перажыла велізарныя нягоды, і менавіта з гэтага моманту сусветныя лідары пачалі прыкладаць намаганні для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва і кіравання на аснове законаў.

Каментуючы сусветныя выклікі, генеральны сакратар ААН паказаў, што праз 25 гадоў пасля прыняцця Пекінскай дэкларацыі і Платформы дзеянняў гендэрная няроўнасць па-ранейшаму застаецца самым сур'ёзным выклікам у галіне правоў чалавека ва ўсім свеце. Акрамя таго, існуюць праблемы ў такіх сферах, як змяненне клімату, біяразнастайнасць і геапалітычная напружанасць. Міжнародная супольнасць сутыкнулася з лішкам шматбаковых выклікаў і пакутуе ад недахопу шматбаковых рашэнняў, у сувязі з чым варта сумесна працаваць над паляпшэннем глабальнага кіравання. Ён адзначыў, што насельніцтва ўсіх краін патрабуе ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва, аб'яднання для барацьбы з пандэміяй, прадастаўлення санітарных і іншых базавых паслуг для ўсяго чалавецтва. Толькі сумеснымі намаганнямі дзяржаў-членаў ААН свет стане больш выдатным, падкрэсліў ён.

Па выніках урачыстага мерапрыемства была прынята Дэкларацыя да 75-годдзя ААН, якая пацвердзіла абавязацельствы арганізацыі забяспечваць устойлівае развіццё, ахову навакольнага асяроддзя, мір, справядлівасць і гендэрную роўнасць. - Р -


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ