Кітай датэрмінова выканаў задачу па пераходзе 100 млн чалавек з катэгорыі сельскага насельніцтва ў склад гарадскога

2020-10-09 15:44:39
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай загадзя выканаў задачу па дабраахвотным і спарадкаваным пераходзе больш за 100 млн чалавек з катэгорыі сельскага насельніцтва ў склад гарадскога.

Паводле Міністэрства грамадскай бяспекі КНР, каэфіцыент урбанізацыі, разлічаны на аснове колькасці прапісанага ў гарадах і паселішчах гарадскога тыпу насельніцтва, дасягнуў 44,38% у 2019 годзе, то бок павялічыўся з адзнакі 35,93% у 2013 годзе.

У 2014 годзе ў краіне было апублікавана кіраўніцтва па рэформе сістэмы прапіскі /"хукоў"/, у якім была пастаўлена мэта дапамагчы прыкладна 100 млн чалавек атрымаць "хукоў" у гарадах і мястэчках гарадскога тыпу да 2020 года. Рэформа ў сферы "хукоў" прапанавала адзіную сістэму прапіскі па месцы жыхарства, паклаўшы канец задзейнічанай з 1950-х гадоў сістэме, згодна з якой насельніцтва краіны падзялялася на сельскае і гарадское.

Адкрытая і празрыстая сістэма па атрыманні прапіскі, заснаваная на набраных балах, укаранёная найперш у кітайскіх мегаполісах Пекін, Шанхай, Гуанчжоу і Шэньчжэнь. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ