Каментар: Ці зможа Еўропа, якая падвяргалася праслухоўванню і ціску з боку ЗША, аднавіць адносіны са Штатамі?

2020-11-27 16:50:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Джо Байдэн на днях правёў тэлефонныя размовы з лідарамі Еўрасаюза і НАТА, падкрэсліўшы намер паглыбляць і адрадзіць трансатлантычныя адносіны. Гэта расцэньваецца як спроба Злучаных Штатаў палепшыць адносіны з Еўропай. Некаторыя СМІ нават аптымістычна заявілі, што ЗША і Еўропа могуць вярнуцца да "мядовага месяца".

Аднак, гэта наўрад ці магчыма. Паводле даных дацкіх СМІ, калі Данія разглядала магчымасць набыцця новых знішчальнікаў у перыяд з 2015 па 2016 гг., Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, выкарыстоўваючы свае асаблівыя адносіны супрацоўніцтва з дацкім бокам, пачалі назіраць і кантраляваць урадавыя ведамствы Даніі, такія як міністэрства фінансаў, міністэрства замежных спраў і шэраг ваенных прадпрыемстваў.

Больш за тое, па словах інсайдэраў, акрамя сачэння за дацкімі ваеннымі, сілавымі і іншымі структурамі, ЗША таксама сочаць за Швецыяй, Германіяй, Францыяй, Нарвегіяй і Нідэрландамі. Нядзіўна, што брытанскі аналітык па міжнародных адносінах Том Фаўдзі (Tom Fowdy) нядаўна ў сваім артыкуле напісаў: "Сапраўдная пагроза для Еўропы зыходзіць з Вашынгтона".

Журналіст Глен Грынвальд (Glenn Greenwald), які дапамог Эдварду Сноўдэну (Edward Snowden) выкрыць скандал з амерыканскім сачэннем, напісаў у газеце The Guardian, што «Злучаныя Штаты сочаць за перамовамі, на якіх абмяркоўваюцца эканамічныя пагадненні, за кааліцыяй праамэрыканскіх дзяржаў, нафтавымі кампаніямі, а таксама ўрадавымі дэпартаментамі, кантралюючымі здабычу карысных выкапняў і энергетычных рэсурсаў, кіраўнікамі і нават усімі грамадзянамі альянсу». Відавочна, што гегеманістычныя і ганарыстыя Злучаныя Штаты ўжо даўно прызвычаіліся да праслухоўвання краін уласнага альянсу.

Такім чынам, амерыканска-еўрапейскія адносіны, верагодна, не вернуцца ў мінулае і не палепшацца. З іншага боку, сёлета Злучаныя Штаты моцна пацярпелі ад эпідэміі COVID-19, якая падарвала нацыянальную эканоміку і давер да ўрада. З-за гэтага, новым абраным уладам неабходна тэрмінова вырашаць унутраныя праблемы. Гэта прыярытэтная задача. І ЗША будуць занадта занятыя і проста не заклапоцяцца дапамогай і ўзаемадзеяннем з Еўропай.

Больш за тое, з-за шматгадовых цяжкасцяў, створаных рукамі ЗША, еўрапейцы ўжо ўмацавалі сваю стратэгічную незалежнасць. У цяперашні час на еўрапейскім кантыненце заклікаюць ставіцца да трансатлантычнага гандлёвага і інвестыцыйнага партнёрства з асцярожнасцю і цвяроза.

Шэраг еўрапейскіх СМІ са спасылкай на прамовы Генеральнага сакратара НАТА Енса Столтэнберга, пішуць, што новы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн акажа ціск на саюзнікаў, асабліва ў пытаннях выдаткаў на абарону. Адначасова з гэтым, кіраўнік МЗС Францыі Жан-Іў Ле Дрыян адзначыў неабходнасць умацоўваць незалежнасць ЕС у цяперашняй няпростай глабальнай сітуацыі.

Нягледзячы на тое, што Джо Байдэн праявіў гатоўнасць «аднавіць дружбу» са сваімі еўрапейскімі саюзнікамі, старыя супярэчнасці паміж ЗША і ЕС засталіся нязменнымі. Абодва бакі і сусветная супольнасць павінны ўсвядоміць гэта.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ