«Чорная пятніца» ў ЗША пасылае трывожныя сігналы

2020-12-01 15:00:21
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як піша амерыканская штодзённая газета The Washington Post, у мінулую «Чорную пятніцу» ў супермаркеце Walmart, размешчаным у паўночна-заходнім раёне Вашынгтона, і ў папулярным універмагу Macy's быў значна меншы паток кліентаў. Выданне нават заявіла, што «прадаўцоў больш, чым пакупнікоў».

Паводле даных пастаўшчыка ритэйл-аналітыкі RetailNext, у «Чорную пятніцу» 2020 года кліенцкі струмень у звычайных амерыканскіх крамах знізіўся на 48% у параўнанні з мінулым годам, а агульны аб'ём продажаў скараціўся на траціну. Аналітыкі адзначылі, што да такога стану спраў прывяла эпідэмія COVID-19. З-за каранавіруса некаторыя спажыўцы ЗША аддалі перавагу анлайн-шопінгу. Аб'ём анлайн-продажаў наблізіўся да сумы 9 млрд долараў, што на 22% больш, чым у мінулым годзе.

Варта адзначыць, што апублікаваныя Дэпартаментам працы ЗША даныя выклікаюць трывогу: колькасць першасных заявак на атрыманне дапамогі па беспрацоўі ў краіне за тыдзень, які завяршыўся 21 лістапада, павялічылася на 30 тыс. -- да 778 тыс. чалавек. Гэта азначае, што націск эпідэміі бесперапынна ўзмацняецца.

Тэрмін двух папярэдніх праграм падтрымкі, вылучаных Белым Домам у сферы рэагавання на эпідэмію, мінае 26 снежня. У выпадку, калі не атрымаецца ўвесці асаблівыя субсідыі, 13,7 мільёна чалавек апынуцца пад пагрозай страты матэрыяльнай дапамогі. Агенцтва Reuters сцвярджае, што існуючая ў ЗША праблема азначае, што рэальна наяўныя даходы мільёнаў амерыканскіх сем'яў значна ўпадуць пасля Каляд, і што ім будзе вельмі цяжка справіцца з выдаткамі па кватэрнай плаце і камунальных паслугах і нават набыць тавары паўсядзённага спажывання і рэчы першай неабходнасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ