Павольнае даследаванне узораў каранавіруса ў ЗША выклікае трывогу

2021-01-14 11:45:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Як паведаміў тэлеканал CNN, ЗША саступаюць многім краінам па тэмпах працы над вывучэннем узораў каранавіруса, што выклікае ў экспертаў пачуццё трывогі. Спасылаючыся на інфармацыю адной з баз даных, CNN паведамляе, што па выніках даследавання мутацый каранавіруса ў свеце, Злучаныя Штаты займаюць толькі 61-е месца па зборы, аналізе і публікацыі ўзораў віруса.

Дэкан Нацыянальнай школы трапічнай медыцыны пры Медыцынскім каледжы Бэйлара ў Х'юстане доктар Пітэр Хатэс лічыць сумным той факт, што нават Бангладэш, Шры-Ланка і Сурынам, якія знаходзяцца ва ўмовах выключна абмежаваных рэсурсаў, могуць нашмат хутчэй, чым ЗША, вылучыць ўзоры каранавіруса.

Інстытут Броўдзі пры Гарвардскім універсітэце і Масачусецкі тэхналагічны ўніверсітэт сумесна правялі аналіз даных, апублікаваных Глабальнай ініцыятывай па сумесным выкарыстанні ўсіх даных пра грып (GISAID). Вынікі аналізу паказваюць, што для збору клінічных узораў з паражніны носа пацыента і публікацыі паслядоўнасці гена ў базе GISAID патрабуецца ў сярэднім 85 дзён. «На працягу гэтых дзён генетычная паслядоўнасць можа ператварыцца з рэдкай мутацыі ў вірус, які можа распаўсюджвацца ад чалавека да чалавека проста ў натоўпе людзей», -- заявіў доктар Пітэр Хатэс.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ