Колькасць смерцяў ад COVID-19 ў ЗША да сярэдзіны лютага дасягне 500 тысяч

2021-01-20 17:04:50
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Да сярэдзіны лютага ў ЗША колькасць смерцяў ад COVID-19 дасягне 500 тысяч. Пра гэта заявіў 17 студзеня новы дырэктар Цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў Рашэль Валенскі.

Паводле яе слоў, эпідэмія каронавіруснай інфекцыі забрала па ЗША ўжо каля 400 тыс. жыццяў. "Плюс ёсць дзесяткі тысяч людзей, якія жывуць з яшчэ не ахарактарызаваным сіндромам пасля выздараўлення», - адзначыла Валенскі.

Яна заявіла, што ЗША яшчэ не бачылі "наступстваў таго, што адбылося з-за святочных паездак", якія, на яе думку, прывядуць да "высокага ўзроўню шпіталізацыі і смерцяў". "Думаю, у нас наперадзе яшчэ некалькі змрочных тыдняў", - дадала яна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ