Егіпет пачаў вакцынацыю медыкаў кітайскай вакцынай Sinopharm

2021-01-25 17:11:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Згодна з праграмай вакцынацыі егіпецкага Міністэрства аховы здароўя, Егіпет у нядзелю пачаў вакцынацыю медыцынскага персаналу кітайскай вакцынай Sinopharm супраць COVID-19 у адной з бальніц правінцыі Ісмаілія на паўночным усходзе краіны.

"Сёння я абвяшчаю аб запуску нацыянальнай кампаніі вакцынацыі супраць COVID-19 у шпіталі Абу-Халіфа, якая пачынаецца з медыцынскага персаналу", -- заявіла міністр аховы здароўя Егіпта Хала Заід на прэс-канферэнцыі ў бальніцы Абу-Халіфа ў правінцыі Ісмаілія.

Міністр патлумачыла, што вакцына Sinopharm была зарэгістраваная ва Упраўленні па лекавых сродках Егіпта, а іншыя вакцыны з Кітая, Вялікабрытаніі і Расіі будуць зарэгістраваныя на працягу некалькіх дзён.

Праграма вакцынацыі пачынаецца з медыцынскага персаналу бальніц, узброеных сіл і паліцыі краіны. Прыярытэты аддаюцца медыцынскаму персаналу, якія ўзаемадзейнічаюць з пацыентамі з COVID-19, а затым прышчэпку паставяць тым, хто мае справу з іншымі пацыентамі.

Махамед Ахмед Алі, прафесар вірусалогіі Нацыянальнага даследчага цэнтра Егіпта сказаў, што ён быў адным з членаў камітэта Міністэрства аховы здароўя, які рэкамендаваў набыць вакцыну Sinopharm. "Я гарантую бяспеку і эфектыўнасць кітайскай вакцыны. Я лічу, што вакцына Sinopharm -- адна з самых бяспечных", -- сказаў прафесар.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ