МВФ прагназуе рост сусветнай эканомікі на 5,5 працэнта

2021-01-27 16:04:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

26 студзеня Міжнародны валютны фонд апублікаваў абноўлены даклад "Перспектывы развіцця сусветнай эканомікі", у якім спрагназаваў рост глабальнай эканомікі ў 2021 годзе на 5,5%.

У дакладзе МВФ гаворыцца, што аднаўленне сусветнай эканомікі мае нявызначаныя перспектывы. Калі працягнецца шырокая вакцынацыя і будуць прынятыя больш эфектыўныя меры падтрымкі, сусветная эканоміка можа атрымаць новы штуршок. Аднак, калі распаўсюджанне вакцынацыі замарудзіцца, узнікнуць новыя мутацыі віруса, які выклікае COVID-19, або меры падтрымкі будуць адменены занадта рана, перспектывы аднаўлення глабальнай эканомікі значна пагоршацца. У той жа час, здольнасць да аднаўлення розных эканомік свету можа значна адрознівацца, і перспектывы аднаўлення залежаць ад узроўню даступнасці медыцыны і эфектыўнасці мер падтрымкі.

Што тычыцца канкрэтных лічбаў, даклад МВФ прагназуе, што ў бягучым годзе эканамічны рост у краінах з развітой эканомікай складзе 4,3%, у краінах, якія развіваюцца, -- 6,3%. У параўнанні з больш раннім прагнозам, значэння былі скарэктаваныя ў большы бок адпаведна на 0,4 і 0,3 працэнтнага пункта. У прыватнасці, эканоміка ЗША, як чакаецца, вырасце на 5,1%, эканоміка краін еўразоны -- на 4,2%, эканоміка Японіі -- на 3,1%. З улікам эфектыўнасці супрацьэпідэмічных мер, значнага аб'ёму грамадскіх інвестыцый і гнуткіх мер падтрымкі, прапанаваных Цэнтрабанкам, эканоміка Кітая можа вырасці на 8,1%.

Акрамя таго, чакаецца, што сусветны гандаль пачне аднаўляцца сінхронна з сусветнай эканомікай. Паводле прагнозу МВФ, у бягучым годзе аб'ём сусветнага гандлю вырасце на 8,1%, а ў 2022 годзе -- на 6,3%. Зрэшты, тэмпы аднаўлення гандлю паслугамі апынуцца ніжэй у параўнанні з гандлем таварамі, гэта стане следствам значнага спаду ў сферы трансмежавага турызму і дзелавога турызму.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ