Вяртанне ЗША да Парыжскага пагаднення патрабуе рэальных дзеянняў

2021-02-22 16:37:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

19 лютага дзяржсакратар ЗША Энтані Джон Блінкен выступіў з заявай аб тым, што Злучаныя Штаты ў той жа дзень афіцыйна вярнуліся да Парыжскага кліматычнага пагаднення. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш павітаў гэтае рашэнне, падкрэсліўшы, што вяртанне Злучаных Штатаў зрабіла Парыжскае пагадненне ўсеабдымным.

Д. Байдэн падпісаў шэраг адпаведных загадаў, абвясціў аб плане дасягнення нулявых рамак па выкіду вугляроду да 2035 года і вугляроднай нейтральнасці да 2050-га. Такім чынам, кліматычная праблема стала важнай адпраўной кропкай палітыкі Байдэна для аднаўлення лідарства Злучаных Штатаў на міжнароднай арэне. Кліматычная праблема -- агульная для ўсяго чалавецтва, у мэтах дасягнення ўсеагульнай выгады неабходна прытрымлівацца прынцыпу шматбаковасці і вырашаць праблемы шляхам дыялогу.

Згодна з «Рамачнай канвенцыяй ААН аб кліматычных зменах» бакі павінны прытрымлівацца прынцыпу «агульная, але дыферэнцыраваная адказнасць», што дыктуе развітым краінам далейшае скарачэнне выкідаў, аказанне тэхнічнай і фінансавай падтрымкі краінам, якія развіваюцца, каб сфарміраваць новую сістэму кліматычнага ўрэгулявання.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ