Два чалавекі атрымалі раненні ў выніку страляніны ў амерыканскім штаце Мэрыленд

2021-04-07 11:17:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паліцэйскія горада Фрэдэрык амерыканскага штата Мэрыленд выехалі на выклік пасля паведамленняў аб страляніне. На месцы здарэння знойдзеныя дзве ахвяры.

"Мы на месцы, рэагуем на паведамленне аб страляніне па вуліцы Progress Drive, 8400", -- паведаміла ў “Твітары” паліцэйскае ўпраўленне горада Фрэдэрык. "Знойдзеныя дзве ахвяры, адзін падазраваны ліквідаваны", -- гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу, паведамляюць мясцовыя СМІ. Звестак аб іх стане пакуль не паступала.

Грамадскі каледж горада Фрэдэрык пасля страляніны заклікаў студэнтаў выконваць рэжым ізаляцыі. "У кампусе няма непасрэднай пагрозы, але мы працягваем сачыць за сітуацыяй", -- паведаміла адміністрацыя навучальнай установы.

Горад Фрэдэрык знаходзіцца прыкладна за 80 км на паўночны захад ад Вашынгтона.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ