Каментар: Свет мае патрэбу ў сапраўдным мультылатэралізме

2021-05-08 15:26:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

5 траўня ў Лондане завяршылася сустрэча міністраў замежных спраў "Вялікай сямёркі", ценявым "героем" якой стаў Кітай. На саміце дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сказаў, што ЗША не імкнуцца стрымліваць Кітай, перашкаджаць яго развіццю. Паводле яго слоў, амерыканцы выступаюць толькі за захаванне вызначанага міжнароднага парадку, заснаванага на правілах.

З тых часоў, як у студзені новы ўрад ЗША прыйшоў да ўлады, ён на кожным кроку кажа аб «правілах» і «міжнародным парадку». Урад ЗША заяўляе аб шматбаковасці. Сутнасць пры гэтым застаецца нязменнай і заключаецца ў тым, каб іншыя краіны падпарадкаваліся міжнароднай сістэме, складзенай ЗША.

У свеце існуе толькі адна міжнародная сістэма, ядром якой выступае ААН. І ёсць толькі адзін збор правілаў паводзінаў, які выкладзены ў Статуце гэтай міжнароднай арганізацыі.

Свет мае патрэбу ў сапраўдным мультылатэралізме. Усім краінам належыць весці справы ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута ААН. Аднабаковыя меры і гегемонія не маюць права на існаванне. Менавіта такі падыход патрэбны свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ