Байдэн адмяніў ўказы Д. Трампа, якія тычацца сацыяльных сетакTikTok і WeChat

2021-06-10 15:43:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у сераду адмяніў і замяніў указы,падпісаныя былым прэзідэнтам Дональдам Трампам і датычаццасацыяльных сетак TikTok, WeChat і васьмі іншых праграмныхпрыкладанняў.

"Прэзідэнт Дж. Байдэн адмяніў і замяніў тры ўказы, якія былінакіраваны на забарону аперацый з TikTok, WeChat і васьмюіншымі праграмамі", - гаворыцца ў інфармацыйным бюлетэні Белагадома.

Новы загад, падпісаны Дж. Байдэнам ў сераду, загадваеМіністэрству гандлю ЗША ацаніць праграмныя прыкладанні,звязаныя з "замежнымі супернікамі", у адпаведнасці з нядаўніміправіламі бяспекі ланцугу паставак у ЗША "і прыняць адпаведныямеры", паведаміў Белы дом.

Загад таксама загадвае Мінгандлю распрацаваць дадатковыяварыянты абароны канфідэнцыйных персанальных даных іліквідацыі "патэнцыйнай пагрозы" з боку праграмныхпрыкладанняў.

Спасылаючыся на меркаванні нацыянальнай бяспекі, Д. Трампспрабаваў заблакаваць загрузку TikTok і WeChat у ЗлучаныхШтатах, але яго загады былі заблакаваныя ў федэральныхакруговых судах ЗША і не ўступілі ў сілу.

Прапанаваная забарона на прыкладанні выклікала шырокуюзаклапочанасць і незадаволенасць у ЗША, паколькі для некаторыхамерыканцаў Facebook, WeChat і TikTok з'яўляюцца зручныміспосабамі зносін у інтэрнэце.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ