СААЗ і ECDC прадставілі метад ацэнкі эфектыўнасці тэхналогій адсочвання кантактаў хворых на COVID-19

2021-06-29 15:14:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Еўрапейскі цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў /ECDC/ і Еўрапейскае рэгіянальнае бюро СААЗ распрацавалі метад ацэнкі эфектыўнасці тэхналогій па адсочванні кантактаў тых, хто захварэў на COVID-19 з пункту гледжання аховы грамадскага здароўя, гаворыцца ў апублікаванай 28 чэрвеня заяве. Гэты метад, апісаны як сістэма паказчыкаў, дасьць краінам стандартызаваны падыход да ацэнкі выкарыстання лічбавых рашэнняў для адсочвання кантактаў. Ён таксама дасць магчымасць ацаніць, у якой ступені гэтыя рашэнні спрыялі рэалізацыі нацыянальных стратэгій па адсочванні кантактаў ва ўмовах пандэміі COVID-19, адзначаецца ў заяве ECDC.

На працягу пандэміі краіны выкарыстоўвалі інавацыйныя тэхналогіі для садзейнічання захавання людзьмі санітарна-эпідэміялагічных і сацыяльных абмежаванняў. Лічбавае адсочванне кантактаў з выкарыстаннем смартфонаў або іншых прылад, якія фіксуюць даныя аб ўзаемадзеянні паміж людзьмі і затым накіроўваюць папярэджанні аб небяспецы, стала новым спосабам падтрымкі праграм па адсочванні асоб, якія знаходзіліся ў кантакце з хворымі.

"Гэта новая сістэма індыкатараў прапануе краінам уніфікаваны падыход да збору фактычных даных і ацэнцы таго ўкладу, які тэхналогіі лічбавага адсочвання кантактаў ўнеслі ў працу маштабных праграм па адсочванні кантактаў у рамках процідзеяння пандэміі COVID-19. Мы чакаем, што ён стане неацэнным інструментам", -- заявіла дырэктар Аддзела рэгіянальных стратэгій і сістэм аховы здароўя Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ, доктар Наташа Ацапардзі-Мушкат.

Кіраўнік Аддзела функцый грамадскай аховы здароўя ECDC Вікі Лефеўр дадала, што тэхналогіі лічбавага адсочвання кантактаў -- новы інструмент для барацьбы з COVID-19. Для нас надзвычай важна ацаніць іх эфектыўнасць з пункту гледжання аховы грамадскага здароўя, каб зразумець, як лепш выкарыстоўваць гэтыя тэхналогіі для барацьбы з пандэміяй.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ