Сусветны мабільны кангрэс адкрыўся ў Барселоне

2021-06-29 15:16:42
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветны мабільны кангрэс адкрыўся 28 чэрвеня ў Барселоне. У сувязі з пандэміяй колькасць прысутных удзельнікаў і экспанентаў на мерапрыемстве ніжэйшая, чым у папярэднія гады.

Тэхналогіі 5G і Штучны інтэлект па-ранейшаму застаюцца галоўнымі тэмамі канферэнцыі. Мерапрыемства праходзіць у новым фармаце: некаторыя экспазіцыі можна пабачыць у віртуальных выставачных залах. Усяго на мерапрыемстве выстаўляецца каля 1000 экспанентаў, а чаканая колькасць удзельнікаў -- 30 тыс. чалавек.

Сусветны мабільны кангрэс -- штогадовае мерапрыемства ў сферы тэлекамунікацый. У 2019 годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за 2000 кампаній і каля 110 тыс. наведвальнікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ