Больш за палову дарослага насельніцтва ЕС цалкам вакцыніраваны ад COVID-19

2021-07-23 18:48:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Больш за палову дарослага насельніцтва Еўрапейскага саюза - звыш 200 млн чалавек - цалкам вакцыніраваны ад COVID-19. Пра гэта 22 ліпеня заявіла афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі.

Як паведаміла журналістам на брыфінгу для прэсы намеснік галоўнага афіцыйнага прадстаўніка Еўракамісіі Дана Спінант, паводле апошніх звестак Еўрапейскага цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў, 54,7 % дарослага насельніцтва ЕС былі цалкам вакцыніраваны альбо двума дозамі, альбо адной дозай / у выпадку вакцыны Johnson & Johnson / .

"Першую дозу вакцыны ў ЕС атрымалі 68,4 % дарослага насельніцтва. Такім чынам, мы назіраем вельмі сур'ёзны прагрэс. Мы з'яўляемся адной з тых частак свету, дзе вакцыніраваны большасць насельніцтва, аднак, вядома, вельмі важна забяспечыць, каб колькасць вакцыніраваных была раўнамерна размеркавана , каб не было месцаў, дзе вірус можа распаўсюджвацца і мутаваць ", - сказала Д. Спінант.

Еўракамісія паставіла сваёй мэтай вакцынацыю як мінімум 70 працэнтаў дарослага насельніцтва ЕС летам гэтага года.

Акрамя таго, Еўракамісія абвясціла ў сваёй заяве, што ў рамках праграмы Team Europe, у якой удзельнічаюць ЕС, яго інстытуты і ўсе 27 краін-членаў, да канца года краінам з нізкім і сярэднім узроўнем даходу будзе выдзелена па меншай меры 200 млн доз вакцын ад COVID-19.

"Team Europe бярэ на сябе адказнасць за дапамогу свету ў паўсюднай барацьбе з вірусам. Вакцынацыя мае ключавое значэнне, таму вельмі важна забяспечыць доступ да вакцын ад COVID-19 для краін усяго свету", - адзначыла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ