Кіраўнікі дзяржаў ШАС падпісалі Душанбінскую дэкларацыю

2021-09-18 17:32:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

17 верасня кіраўнікі дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва / ШАС / па выніках саміту падпісалі Душанбінскую дэкларацыю 20-годдзя ШАС.

"Гэты ключавы дакумент саміту ўвабраў у сябе аналіз праведзенай дзяржавамі-членамі работы за мінулыя два дзесяцігоддзі", - заявіў прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон па выніках пасяджэння.

Падчас саміту таксама былі падпісаны дакументы аб зацвярджэнні праграмы супрацоўніцтва ў супрацьдзеянні тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму на 2022-2024 гады, аб зацвярджэнні рабочага плана па рэалізацыі пунктаў праграмы па выкананні антынаркатычнай стратэгіі на 2018-2023 гады, аб зацвярджэнні планаў узаемадзеяння па пытаннях забеспячэння інфармацыйнай бяспекі на 2022-2023 гады і іншыя, у тым ліку аб пачатку працэдуры прыёму Ірана ў члены ШАС і прадастаўленні статусу партнёра па дыялогу ШАС Катару, Егіпту і Саудаўскай Аравіі.

"Адным са значных вынікаў пасяджэння стала прыняцце рашэнняў аб пашырэнні складу "сям'і" ШАС. Мы запусцілі працэдуру прыёму Ірана ў сяброўства арганізацыі, далі статус партнёра па дыялогу Егіпту, Катару і Саудаўскай Аравіі. Такім чынам, прастора ШАС пашырылася і вырасла да 21 дзяржавы», - працягнуў прэзідэнт Таджыкістана.

Пасля завяршэння саміту ўпершыню прагучаў гімн Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ