У Арэнбургскай вобласці стартавалі вучэнні «Мірная місія-2021»

2021-09-23 12:43:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На палігоне «Дангуз» у Арэнбургскай вобласці праходзяць вучэнні ШАС «Мірная місія-2021». У манёўрах задзейнічаны 5,5 тысячаў вайскоўцаў і 1200 адзінак тэхнікі -- падраздзяленни армій Расіі, Кітая, Індыі, Кыргызстана, Пакістана, Таджыкістана і Узбекістана. Упершыню да вучэнняў далучыліся вайскоўцы з Беларусі. Вайскоўцы адпрацоўваюць барацьбу з беспілотнікамі і метады прадухілення тэрарыстычных нападаў. Як адзначылі ў прэс-службе штаба вучэнняў, іх праграма падрыхтавана з улікам палітычнай сітуацыі ў Цэнтральнай Азіі.

Прадстаўнік кітайскіх вайскоўцаў на вучэннях Чжан Лэй адзначыў: "Манёўры садзейнічаюць пабудове агульнай будучыні для краін-удзельніц ШАС. Мы гатовыя выконваць навучальныя задачы, кіруючыся нашымі тэхнічнымі і тактычнымі прыёмамі, баявым стылем і высокімі стандартамі. Мы гатовыя таксама ўнесці свой уклад у стратэгічны ўзаемадавер і практычнае супрацоўніцтва паміж вайсковымі часткамі дзяржаў-членаў ШАС".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ