Выстава прадуктаў харчавання World Food Moscow: курс на арганіку і інавацыі

2021-09-27 15:22:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сталіцы Расіі адбылася 30-я юбілейная выстава прадуктаў харчавання, у якой прынялі ўдзел 600 кампаній з 59 расійскіх рэгіёнаў і 30 замежных краін. Залаты медаль у намінацыі "Прадукт года" заваявалі ядомыя трубачкі для напояў з яблычнай клятчаткі 100% біяраскладальны і бяспечны прадукт, які здольны цалкам замяніць пластык.

Сёння - на выставачных стэндах, заўтра - на ўсіх прылаўках краіны. Гаючы паволжскі мёд і знакамітыя ўральскія пельмені. Карысныя сібірскія прысмакі з кедравых арэхаў і марожанае з прабіётыкамі. Марскія далікатэсы і напоі з дзікарослых ягад, якія ацанілі ў краінах Еўропы і Азіі.

Генеральны дырэктар гандлёвага дома "Камбінат натуральных прадуктаў" Павел Меркулаў адзначыў: "Наколькі мы ведаем, наколькі адзначылі ўсе, і кітайскія партнёры, ёсць вялікі попыт на натуральную жывую сыравіну, натуральныя прадукты і напоі з Расіі".

Морсы са скрыпеню, маліны і журавін могуць стаць адным са складальнікаў экспарту расійскіх арганічных прадуктаў у Кітай. У сярэднім аб'ём паставак расце на 16% у год.

На італьянскім стэндзе частуюць аліўкавым алеем, у экспазіцыі Рэспублікі Карэя - кімчы і зялёны чай, а ў павільёне Славакіі прапануюць духмяную каву з кардамоном і карыцай.

Генеральны дырэктар славацкай кампаніі Viribus Unitis Майкл Полак сказаў: "Добрая ежа прынясе здароўе. Вось гэта здароўе!"

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ