Высокія цэны на газ у Еўропе могуць справакаваць эканамічны эфект даміно

2021-10-12 13:47:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паліўна-энергетычны крызіс пагражае эканоміцы Вялікабрытаніі лакдаўнам. Аб магчымым спыненні вытворчасці заявілі металургі, прафесійныя аб'яднанні шкляной і папяровай прамысловасці. Высокія цэны на прыродны газ і электраэнергію ўжо адбіліся на хімічнай галіне, вытворчасць вуглякіслага газу ў краіне ўпала на 60%.

Двухвокіс вугляроду шырока выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці: для забою свойскай жывёлы, пакавання прадуктаў, вытворчасці сухога лёду, неабходнага для іх працяглага захоўвання. Усё гэта наклалася на недахоп кіроўцаў грузавікоў. Працоўныя мігранты з Усходняй Еўропы раз'ехаліся па сваіх краінах з пачаткам пандэміі і не могуць вярнуцца з-за новых правілаў перасячэння мяжы для грамадзян ЕС. Дайшло да таго, што няма каму развозіць бензін, на запраўках з'явіліся велізарныя чэргі. Усё гэта прывяло да таго, што паліцы брытанскіх супермаркетаў апусцелі. Па падліках Нацыянальнай статыстычнай службы, з 22 верасня па 3 кастрычніка каля 8 мільёнаў брытанцаў не змаглі купіць асноўныя прадукты харчавання. Сітуацыя ў астатняй Еўропе крыху лепшая, але пяціразовы рост аптовых коштаў на газ можа прывесці да эканамічнага эфекту даміно і ў іншых краінах. Галоўныя спадзяванні Еўропа ўскладае зараз на "Паўночны струмень-2", які павінен запрацаваць да канца бягучага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ