МВФ чакае павелічэння ВУП Кітая на 8% у 2021 годзе

2021-10-14 13:17:48
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Рост на 8 працэнтаў у гэтым годзе і 5,6% у наступным. Такі прагноз для ВУП Кітая ў свежым дакладзе пра перспектывы сусветнай эканомікі зрабіў Міжнародны валютны фонд. У параўнанні з ліпеньскай ацэнкай абодва паказчыкі зніжаны на адну дзесятую працэнта.

Галоўны эканаміст МВФ Гіта Гапінатх адзначыла: "МВФ двойчы, у восеньскім і ліпеньскім дакладах, нязначна знізіў прагноз па росце ВУП Кітая ў 2021 годзе, з-за больш значнага, чым чакалася, скарачэння дзяржаўных капіталаўкладанняў і астуджэння сектара нерухомасці ў краіне. Аднак у цэлым аднаўленне эканомікі Кітая дэманструе моцныя паказчыкі, у тым ліку, аднаўленне ў сектары ўнутранага спажывання - самае чаканае для аналітыкаў. Між тым, Пекін і Вашынгтон правялі некалькі раўндаў дыялогу. Умацаванне супрацоўніцтва дзвюх найбуйнейшых эканомік свету вельмі важна не толькі для іх, але і для ўсёй сусветнай супольнасці. Гэта можа стымуляваць неабходныя рэформы ў сусветным гандлі і здольна знізіць рызыкі ў такіх галінах, як гандаль, фінансы і канкурэнцыя ў сферы высокіх тэхналогій ".

Па выніках першага паўгоддзя 2021-га ВУП Кітая перасягнуў 8 трыльёнаў долараў, павялічыўшыся амаль на 13 %. МВФ таксама пагоршыў прагноз па росце ўсёй сусветнай эканомікі сёлета - з шасці да 5,9 %, і пакінуў без змены прагноз на 2022 год у 4,9 %. Прычына -- у запаволенні эканомік развітых краін з-за парушэнняў у ланцугах паставак і складанай сітуацыі з пандэміяй у краінах, якія развіваюцца. Хуткае распаўсюджванне штаму "дэльта" і магчымае з'яўленне новых штамаў ставіць пад пагрозу аднаўленне глабальнай эканомікі. Эксперты прагназуюць, што ВУП ЗША па выніках года вырасце на 6%, Вялікабрытаніі - на 6,8 %, Расіі - на 4,7%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ