Цэнтр беларуска-кітайскай дружбы запрацаваў у Мінску

2020-07-17 16:42:38
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Цэнтр беларуска-кітайскай дружбы запрацаваў на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама. Гаворыцца, што для наведвальнікаў тут сабрана літаратура па гісторыі, культуры, мастацтву, эканоміцы. Тут ёсць даведачныя выданні, даведнікі і карты на кітайскай мове, вучэбна-метадычная літаратура, аўтарскія матэрыялы метадыстаў інстытута. Таксама ў агульным доступе - медыярэсурсы, праграмы перадач на кітайскай мове і камп'ютэрнае абсталяванне.

Такія магчымасці цэнтр атрымаў, дзякуючы падтрымцы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута Канфуцыя Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Інстытута Канфуцыя па навуцы і тэхніцы Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Акрамя таго, у цэнтры сабраны фотаальбомы, у якіх адлюстраваны найбольш значныя моманты гісторыі развіцця супрацоўніцтва ў сферы адукацыі паміж Мінскай вобласцю і правінцыямі Кітая, адлюстраваны падзеі з жыцця ўстаноў адукацыі Міншчыны, накіраваныя на папулярызацыю беларуска-кітайскай дружбы.

У рамках працы цэнтра запланаваны разнастайныя мерапрыемствы, адным з якіх з'яўляецца арганізацыя ўзаемадзеяння настаўнікаў кітайскай мовы з дапамогай стварэння супольнасці. Далучыцца да гэтай супольнасці могуць як настаўнікі кітайскай мовы, так і прадстаўнікі адміністрацыі ўстаноў адукацыі, у якіх плануецца вывучэнне кітайскай мовы. Супольнасць мяркуе абмен сучаснымі метадычнымі распрацоўкамі, новымі ідэямі, творчымі знаходкамі ў выкладанні.

Для арганізацыі працы з навучэнцамі ў летні перыяд цэнтр прапануе інтэрактыўныя аўтарскія матэрыялы, створаныя метадыстамі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Інтэрактыўныя прэзентацыі дапамогуць навучыць каліграфіі і асвоіць асноўныя тоны кітайскай мовы.

Цэнтр беларуска-кітайскага сяброўства створаны з мэтай пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Мінскай вобласці і правінцый КНР у сферы адукацыі і культуры, а таксама для ўмацавання дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі Беларусі і Кітая. Яго стварэнне стала чарговай прыступкай у развіцці беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

У Галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама паведамілі, што ў цяперашні час у Мінскай вобласці кітайскую мову вывучаюць 1332 навучэнцаў. Навучанне праходзіць у фармаце факультатываў або урокаў па замежнай мове. Класы адкрыты і паспяхова працуюць у 21 установе агульнай сярэдняй адукацыі Мінска і Мінскай вобласці. Лідзіруюць у вывучэнні кітайскай мовы Маладзечанскі, Барысаўскі, Валожынскі і Смалявіцкі раёны. --0--


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ