Беларуская чыгунка адправіла ў Кітай чарговы кантэйнерны цягнік з цэлюлозай

2020-11-17 11:02:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беларуская чыгунка адправіла ў Кітай дзясяты кантэйнерны цягнік з цэлюлозай, паведаміла адміністрацыя БЧ.

Са Светлагорска ў кітайскі Чунцін адправіўся цягнік з прадукцыяй Светлагорскага ЦКК. Плануецца, што ўвесь шлях цягнік пераадолее за 12 сутак.

"БЧ ва ўзаемадзеянні з суб'ектамі гаспадарання сістэмна стварае ўмовы для развіцця перавозак беларускай экспартнай прадукцыі чыгуначным транспартам у Кітай. Адпраўкі праводзяцца як кантэйнернымі цягнікамі, так і адзінкавымі кантэйнерамі з забеспячэннем аптымальных тэрмінаў дастаўкі ў параўнанні з марскім транспартам", -- распавялі ў прэс-цэнтры БЧ.

Беларуская чыгунка за 10 месяцаў 2020 года перавезла ў Кітай больш за 18 тыс. гружаных кантэйнераў – у 1,9 раза больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ