Беларуска-кітайскае прадпрыемства "БелДжы" павялічыла вытворчыя магутнасці на 11 працэнтаў

2020-11-26 15:31:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беларуска-кітайскае прадпрыемстве "БелДжы", нягледзячы на пандэмію, за першае паўгоддзе павялічыла вытворчыя магутнасці на 11 працэнтаў. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі агенцтву “Сіньхуа”.

"Запусціць вытворчасць новай мадэлі аўто ў разгар пандэміі - на гэта вырашыцца не кожны завод. Кампанія не толькі збірае традыцыйную лінейку, яшчэ тэстуе пілоты Электракар, а ў лістападзе прэзентуе новыя мадэлі красовер. Калі шматлікія аўтадылеры мінусавалі, “БелДжы" нарошчваў продажы. Прычым узровень лакалізацыі беларускіх запчастак перавысіў адзнаку ў 50%. Цяпер у машынах - беларускія акумулятары, стартары, шкло і нават сядзенні", - адзначыў дырэктар.

"Нягледзячы на каранцін у сувязі з "кавіднай" інфекцыяй, у першым паўгоддзі вырабілі 9,6 тысяч машын. І, што важна, рэалізавалі. Ні аб'ёмы вытворчасці, ні экспарт не паменшылі. Калі паглядзець на статыстыку рынку новых легкавых аўтамабіляў як у нашай краіне, так і Расіі, то ў цэлым аб'ём продажаў зваліўся на 20 % / у адносінах да мінулага года /. Пры гэтым мы свае аб'ёмы нарасцілі, продаж павялічылі. Калі ў мінулым годзе наша доля на беларускім рынку была 11,5 %, то сёння - - 19,5%. Па выніках трэцяга квартала завод "БелДжы" нарэшце выйшаў на першае месца па продажах у Беларусі, абыйдучы сусветныя брэнды. Сёлета на экспарт пастаўлена прадукцыі на 130 млн долараў. У наступным годзе па экспарту стаіць задача "зайсці" у Казахстан, Украіну, Літву і іншыя краіны ", - падкрэсліў Г. Свідзерскі.

"Цяпер кампанія выпускае чатыры розныя мадэлі, у лістападзе ў салонах з'явяцца яшчэ дзве новыя - бюджэтная і кросовер прэміум-класа. Калі раней мы арыентаваліся на пакупнікоў умеранага дастатку, то цяпер і тыя, хто маюць павышаныя патрабаванні да аўтамабіля, змогуць задаволіць свае патрэбы, дзякуючы новаму кросоверу Tugella, мы ўжо бачым, што ёсць шмат папярэдніх заказаў на гэты аўтамабіль. Другая мадэль Geely GS - гэта таксама гарадскі кросовер, але па больш даступнай цане ", - удакладніў Г. Свідзерскі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ