Кітай і Беларусь заключылі пагадненне аб будаўніцтве 20 сацыяльных дамоў

2021-02-05 16:15:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай і Беларусь заключылі пагадненне аб рэалізацыі праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля" ў Беларусі, паведаміла 4 лютага пасольства КНР у Мінску.

З кітайскага боку пагадненне падпісаў пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн, з беларускага — міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Як адзначылі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі, гэта пагадненне замацавала дамоўленасці, дасягнутыя ў траўні 2015 года падчас сустрэчы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна, аб аказанні тэхніка-эканамічнай дапамогі ў будаўніцтве сацыяльнага жылля. "Пагадненнем прадугледжана прыцягненне ў 2021 годзе бязвыплатнай дапамогі ў памеры 222 млн юаняў для будаўніцтва 20 сацыяльных дамоў на 1166 кватэр агульнай плошчай 66061 кв/ метраў", — растлумачылі ў міністэрстве.

У рамках трох этапаў праекта "Будаўніцтва сацыяльнага жылля" ў Беларусі будуць пабудаваны 58 шматкватэрных жылых дамоў на 4452 кватэры.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ