Сумесная барацьба з эпідэміяй умацоўвае супрацоўніцтва Кітая і Беларусі

2021-02-22 17:27:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

19 лютага ў Мінск была дастаўлена вакцына супраць COVID-19, прадстаўленая Кітаем на бязвыплатнай аснове. Дапамога Кітая ў прадастаўленні Беларусі вакцыны супраць COVID-19 з'яўляецца ўвасабленнем высокага ўзроўню кітайска-беларускіх адносін і канкрэтным крокам па рэалізацыі важных дамоўленасцяў паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. "У апошнія гады кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва падтрымліваюць стабільную дынаміку развіцця на высокім узроўні", -- паведаміў пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн.

Сумесная барацьба з пандэміяй стала яркім этапам супрацоўніцтва Кітая і Беларусі, якія ва ўмовах распаўсюджвання захворвання падтрымлівалі адзін аднаго. Рэспубліка Беларусь першай з краін паставіла гуманітарны груз у Кітай, калі краіну закранула пандэмія. Пасля пачатку пандэміі ў Беларусі Кітай таксама ўсебакова падтрымліваў рэспубліку ў барацьбе з каранавірусам. Кітайскі ўрад, прадпрыемствы, мясцовыя органы ўлады і амбасада Кітая ў Беларусі аказалі дапамогу беларускаму боку, накіраваўшы некалькі партый супрацьэпідэмічных сродкаў агульным аб'ёмам больш за 110 тон. "Медыцынскія эксперты з дзвюх краін шматкроць

дзяліліся і абменьваліся вопытам у барацьбе з эпідэміяй па відэасувязі", -- сказаў Се Сяаюн.

Як паведаміў Се Сяаюн, да цяперашняга часу Кітай экспартаваў вакцыны ад COVID-19 ў 22 краіны. "Ва ўмовах вялізнага попыту на вакцыну ад COVID-19 за мяжой і ўнутры Кітая дапамога Кітая ў прадастаўленні Беларусі вакцыны супраць COVID-19 з'яўляецца яркім увасабленнем высокага ўзроўню кітайска-беларускіх адносін", -- сказаў ён.

Пасол падкрэсліў, што Кітай гатовы працягваць умацоўваць супрацоўніцтва з беларускім бокам і будзе і далей аказваць Беларусі пасільную дапамогу ў барацьбе з эпідэміяй. "У нас ёсць падставы меркаваць, што Кітай і Беларусь здольныя пераадолець негатыўны ўплыў эпідэміі, прасоўваць двухбаковае дзелавое супрацоўніцтва ў розных галінах для дасягнення новых вынікаў на карысць дзвюх краін і іх народаў", -- запэўніў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ