Лі Чжаньшу правёў перамовы са спікерамі абедзвюх палат парламента Беларусі
Старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў / ПК УСНП / Лі Чжаньшу 8 чэрвеня па відэасувязі правёў перамовы са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам.
Як адзначыў Лі Чжаньшу, у наступным годзе спаўняецца 30 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Паводле яго слоў, Кітай і Беларусь, будучы "добрымі сябрамі, добрымі партнёрамі і добрымі братамі", павінны працягваць цвёрда падтрымліваць ключавыя інтарэсы і важныя заклапочанасці адно аднаго.
Ён заклікаў абодва бакі умацоўваць супрацоўніцтва ў барацьбе з пандэміяй, у тым ліку і па вакцынах, а таксама садзейнічаць сумеснаму будаўніцтву "Пояса і шляху" і прагматычнае супрацоўніцтва ў розных сферах.
Па словах Лі Чжаньшу, абодва бакі павінны дакладна падтрымліваць мультылатэралізм, цвёрда абараняць міжнародную сістэму, заснаваную на ключавой ролі ААН, рашуча ахоўваць сусветны парадак, заснаваны на міжнародным праве, і агульнымі намаганнямі абараняць міжнародную справядлівасць.
Як падкрэсліў Лі Чжаньшу, УСНП працяглы час падтрымлівае дружалюбныя кантакты з Нацыянальным сходам Беларусі, і гэтыя кантакты з'яўляюцца важнай неад'емнай часткай адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі. "Бакі павінны арганізаваць адпаведныя кантакты паміж рознымі спецыялізаванымі камітэтамі, групамі дружбы і дэпутатамі", - сказаў старшыня ПК УСНП.
Ён таксама заявіў, што неабходна своечасова ўхваліць і перапрацаваць прававыя дакументы, якія спрыяюць развіццю двухбаковых адносін, а таксама даць прававыя гарантыі для сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху" і супрацоўніцтва ў іншых галінах.
У сваю чаргу, Н. Качанава і У. Андрэйчанка выказалі віншаванні з нагоды 100-й гадавіны заснавання Камуністычнай партыі Кітая, адзначыўшы, што Беларусь цвёрда прытрымліваецца прынцыпу аднаго Кітая і выступае супраць якога б там ні было вонкавага ўмяшання.
Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі разлічваюць пашыраць кантакты і супрацоўніцтва з УСНП і ўносіць актыўны ўклад у развіццё беларуска-кітайскіх адносін ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, заявілі спікеры абедзвюх палат.