У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" пачалося будаўніцтва міжнароднага выставачнага цэнтра з кітайскімі інвестыцыямі

2020-12-24 16:47:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сераду на тэрыторыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" пачалося будаўніцтва аб'екта "Мінскі міжнародны выставачны цэнтр", інвестарамі якога выступаюць дзве кітайскія кампаніі.

Як заявілі Сіньхуа ў СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку", інвестыцыі ў гэты праект уклалі China Merchants Shekou Holdings і Sichuan Chengdu Xingcheng Investment Group. Агульная плошча забудовы складае 18195 кв. м. Новы будынак будзе размяшчаць канферэнц-залу, рэстаран і гасцініцу.

Кіраўнік адміністрацыі "Вялікага каменя" Аляксандр Ярашэнка адзначыў важнасць будаўніцтва новага аб'екта. "Правядзенне дзелавых і выставачных мерапрыемстваў - важная частка жыцця нашага парку. У мінулым годзе адбыўся форум па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", які сабраў амаль сем сотняў удзельнікаў з 30 краін. Больш за 6 тыс. чалавек наведалі выставу беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг. А ў гэтым годзе мы прынялі чэмпіянат прафесійнага майстэрства. Яго ўдзельнікамі сталі маладыя людзі з усёй Беларусі. Гэты цэнтр стане яшчэ адной важнай пляцоўкай для арганізацыі буйных мерапрыемстваў у "Вялікім камені", а створаныя тут умовы дазволяць праводзіць іх на самым высокім узроўні. Упэўнены, што ён стане ўпрыгожваннем Пекінскага праспекта", - заявіў ён.

Генеральны дырэктар ТАА "Міжнародны выставачны цэнтр China Merchants-Xingcheng" Ван Іга распавёў, што ў будучыні такі выставачны цэнтр зможа функцыянаваць як месца правядзення дзелавых мерапрыемстваў, рэстаран і гатэль. Разам з гэтым ён таксама разгорне ўзаемадзеянне з індустрыяльным паркам і павысіць узровень яго функцыянавання.

Ён адзначыў, што пандэмія COVID-19 стварыла велізарны выклік для падрыхтоўчых работ, аднак усе супрацоўнікі праекта засталіся на працоўных месцах і ва ўмовах строгай прафілактыкі пераадолелі цяжкасці, праявіўшы сваю ўпэўненасць і рашучасць у рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях".

"Вялікі камень" з'яўляецца найбуйнейшым па плошчы індустрыяльным паркам, які КНР развівае за мяжой, ён адрозніваецца найвышэйшым узроўнем супрацоўніцтва. Гэта ўзорны праект супрацоўніцтва Кітая і Беларусі ў рамках "Пояса і шляху". На сённяшні дзень у якасці рэзідэнтаў парку зарэгістраваныя 68 кампаній з 14 краін з агульным аб'ёмам заяўленых інвестыцый больш за 1,2 млрд долараў ЗША.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ